Аккорды N.R.M. - "Менск і Мінск"
Gtp аккорды: Менск і Мінск
Текст песни:
Dm G
Дарагія мінчане і госьці сталіцы,
C Am
Я хачу з вамі болем сваім падзяліцца.
Карацей, гэта брыдка, але сэ ля ві,
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям’і.
Припев:
E7 F
Мы жывем адначасова ў двух гарадах,
Am C
Падваеньне асобы зрывае нам дах,
Гэты факт паступова зрывае нам дах,
E7
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
F G
Менск і Мінск – дзьве паловы сталічнай душы.
Першы горад, які называецца Менск,
Ня ўбачыш на мапах, у гэтым і сэнс,
Ен у сэрцы жыве, ен жыве ў галаве
Шмат таго, хто ў горадзе Мінску жыве.
А ў Мінску прапіска і гарвыканкам,
І Лядовы палац, і бэтонны паркан,
І дзяцінства майго прамільгнулыя дні,
Зруйнаваных дамоў сьцены прывідныя.
Припев
Есьць у Мінску назовы бязрадасныя,
Есьць Калектарная, а есьць Базісная.
Там народ забясьпечвае, правільны наш,
Выкананьне задачы пастаўленае.
А па Менску прыемна шпацыраваць,
Дробных крамак вітрыны ўтульна гараць,
Там сьпічастыя вежы касьцелаў старых,
І дахоўка на стрэхах, двары і муры.
Припев:
Усе блытаецца ў Мінску: хлеб і мацца,
І вялікі кастрычнік, і радаўніца,
І пьяная сьляза, і такая папса,
Што ратунку ня дасьць ні “Мізім”, ні “Упса” .
Ну а зь Менскам нічога ня можна зрабіць,
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць,
Ен ніколі, твой Менск, не зьгіне, не згарыць,
Будзе мовай тваею з табой гаварыць